| Слаўлю адвагу, ваяроў сармацкіх
|
| Што пасеклі ў бітве рыцараў крыжацкіх
|
| Меўся ордэн ўсю Літву з Польшчай зруйнаваці
|
| Прагнуў права сваё нам гвалтам навязаці
|
| Таму варта хутка на вайну збірацца,
|
| Каб на прускіх землях з ворагам спаткацца
|
| Гвалт крыжацкі супыніць ды уласнай сілай
|
| Славу-волю нам здабыць для Айчыны мілай
|
| Войскі ўсе выйшлі і хутчэй памчалі
|
| Ды ля Грунэвальда станы пастаўлялі
|
| Нашы Багародзіцу, немцы Dasticht завялі
|
| Ды з гарматаў грукат-трэск гучна распачалі
|
| Так літвіны смела з крыкамі нясуцца,
|
| А пад імі коні бакамі б’юцца
|
| Смела з літвай Вітаўт рэй вядзе-трымае
|
| І натхняе крыкам, шэрагі раўняе
|
| Шалёна, мужна з гуфам гуф сячэцца
|
| Як мядзведзь раз’юшаны, што на злом нясецца
|
| Твар да твару сеча йдзе, немцы нас змагаюць,
|
| А ж літва з татарамі з лукаў іх накрываюць
|
| Страшны хруст, звон, грукат, гром ідзе ад зброі
|
| Горлы ў крыку лютым пазрывалі воі
|
| Шум і звон ад зброі далятае страшна,
|
| Сонца ў небе плыве залаціста-ясна
|
| Прускіх дзесяць комтураў там важнейшых легла
|
| Кроў струменем ліецца, немчура пабегла
|
| Нашы колюць, рэжуць, б’юць, волю зброі даўшы
|
| Ды палоняць комтураў, рукі ім звязаўшы
|
| Дзідамі там немцаў, у хрыбты калолі
|
| Ды вантробы люта ім з жыватоў паролі
|
| Нашы моцна, смела гуф нямецкі білі
|
| Як ваўкі пад кустам, кнехты галасілі
|
| Колькі міль за ворагам нашы воі мчалі
|
| Немцы леглі, як трава зброю пакідалі
|
| Хутка вестку добрую нашы людзі мелі
|
| І паветра і зямля ад імшы дрыжэлі
|
| Ўдзячна па касцёлах Te deum завялі
|
| І ў Літве і ў Польшчы Бога праслаўлялі. |