Інформація про пісню На цій сторінці ви можете ознайомитися з текстом пісні Культура, виконавця - Palina.
Дата випуску: 06.12.2023
Мова пісні: Білоруська
Культура |
На дзікіх шалёных вакзалах —\nШынкі, скуль народы за хвілю кудысьці памчацца па шпалах у чэраве лакаматываў,\nПрыручаных цёмных пачвар…\nЛяціць то зялёны, то ў золаце, то беласьнежна-яскравы да рэек прыкуты\nбягун-краявід\nПаўзуць праз тунэлі і горы рухавыя дзеткі-саставы\nЯкіх нарадзілі\nРуда і граніт…\nЗ кубічных сталіцаў у сэрца пустынь, на чужыну й радзіму, глытаючы мэрыдыяны\nУ клубах дрыготкага дыму\nПраз поўнач і поўдзень, на захад з усходу\nІмчыцца цягнік апантаны\nЎ таемны канец, як пасол чалавечага роду\nУ прызьме крыштальнай мне сонцаў гараць маякі\nБо я — чалавек, цар зямных і падводных краінаў!\nЯ песьня металу, якой між лясоў і далінаў\nГучаць уначы цягнікі\nГучаць уначы цягнікі\nГучаць уначы цягнікі… |