| Баіцца мой сябар, калі навальніца |
| Баіцца другі, што не зможа напіцца, |
| Палохае трэцяга моцная ўлада, |
| Чацверты баіцца памяншэння акладу. |
| Усё гэта так, так, так, |
| А можа быць не, не, не… |
| Але пытанні гэтыя не да мяне. |
| Я, зрэшты, магу параіць адно: |
| Схавацца ў бульбу ці легчы на дно. |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Баіцца хірург, што сарвецца рука, |
| Баіцца студэнт ваенрука, |
| Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў, |
| Баіцца актор, што show must go on. |
| Усё гэта так, так, так, |
| А можа быць не, не, не… |
| Баюся я, баісся ты, баяцца цябе, баяцца мяне. |
| Такая ў нашага народу нялёгкая праца — |
| Усе і паўсюль павінны баяцца. |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| І страшна пажарным, і страшна міліцыі, |
| І страшна рабочым у нашай сталіцы, |
| Бо будуць шукаць і могуць знайсці, |
| Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці. |
| Усё гэта так, так, так. |
| Усё гэта кепскі знак. |
| Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк. |
| А бульба ўрадзіла з высокаю батвой… |
| Стагоддзі праплываюць, нібы хмары, над табой. |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! Кажа наш беларускі народ |
| Хавайся ў бульбу! У агарод. |
| Хавайся ў бульбу! Каб не ўбачылі, каб не знайшлі. |
| Хавайся ў бульбу! Бліжэй да зямлі. |